wd wp Пошук:

Турэцкае сядло

«Турэцкае сядло» (руск.: Турецкое седло) — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра Юсупа Разыкава[ru][1].

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 24-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].

Сюжэт

Герой фільма Ільіч не можа зразумець: што з ім не так? Ільіч — былы «стукач», агент па вонкавым назіранні ў КДБ, потым ФСБ. Дасведчаны інструктар. Зараз ён на пенсіі. Ад адзіноты Ільіч працягвае сачыць за тымі, хто абуджае ў ім цікаўнасць. Доктар ставіць яму дыягназ «сіндром пустога турэцкага сядла», які для грамадства небяспекі не ўяўляе. Аднойчы ў яго доме пасяляюцца новыя суседзі – маладая пара музыкаў – і жыццё Ільіча змяняецца…[2]

Акцёрскі склад

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 намінацыямі[3].

Зноскі

  1. Turetskoe sedlo (2017) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 28 студзеня 2022.
  2. 1 2 Турэцкае сядло(бел.) . Сайт кінафестывалю «Лістапад». Праверана 28 студзеня 2022.
  3. Turetskoe sedlo — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 28 студзеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Фільмы на рускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы-драмы Расіі
Катэгорыя·Фільмы Юсупа Разыкава
Катэгорыя·Фільмы-драмы 2017 года
Катэгорыя·Фільмы Расіі 2017 года