«Турэцкае сядло» (руск.: Турецкое седло) — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра Юсупа Разыкава[ru][1].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 24-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].
Герой фільма Ільіч не можа зразумець: што з ім не так? Ільіч — былы «стукач», агент па вонкавым назіранні ў КДБ, потым ФСБ. Дасведчаны інструктар. Зараз ён на пенсіі. Ад адзіноты Ільіч працягвае сачыць за тымі, хто абуджае ў ім цікаўнасць. Доктар ставіць яму дыягназ «сіндром пустога турэцкага сядла», які для грамадства небяспекі не ўяўляе. Аднойчы ў яго доме пасяляюцца новыя суседзі – маладая пара музыкаў – і жыццё Ільіча змяняецца…[2]
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 намінацыямі[3].