wd wp Пошук:

Турэмная брама

Турэмная брама, або Гевангенпорт (нідэрл.: Gevangenpoort) — брама ў цэнтры Гаагі, размешчаная побач з комплексам Біненхоф па адрасе Бётэнхоф(англ.) бел., 33 (нідэрл.: Buitenhof 33). Гэта адзіныя захаваныя ў Гаазе сярэдневяковая брама.

Гісторыя

Турэмная брама (справа) ў 1690 годзе

У канцы XIII стагоддзя драўляная брама ўяўляла сабой галоўны ўваход на тэрыторыю замка графаў Галандыі. У 1370 годзе ўзведзена мураваная брама. У перыяд з 1420 па 1828 год тут знаходзілася турма. Пры імператары Карле V да брамы было прыбудавана вялікае памяшканне з камерамі, дзе падазраваныя ў здзяйсненні злачынстваў чакалі суду. Часам гэта магло доўжыцца шматлікія месяцы, на працягу якіх людзі знаходзіліся ў халодных цёмных памяшканнях, хоць да XVII стагоддзя ўласна знаходжанне ў турме не лічылася пакараннем. Ззаду турмы знаходзілася лобнае месца.

Стары ўваход у турму

У 1828 годзе будынак пазбавіўся турэмнай функцыі, і планаваўся яго знос, каб вызваліць месца для пашырэння каралеўскіх стайняў. Аднак рэалізацыя плана была адкладзена да 1830 года, таму што будынак выкарыстоўваўся вайсковымі арганізацыямі. Так працягвалася да 1852 года, калі зноў з’явілася прапанова знесці старую турму, аднак гэтым разам ад знішчэння выратаваў указ караля Вілема III. У 18751883 гадах па ініцыятыве адваката і палітыка Віктара дэ Стэйрса(гал.) бел. брама была адрэстаўравана, а яе дзверы адкрыліся для публікі.

Музей

Новы ўваход

Дзякуючы дэ Стэйрсу была закладзена аснова калекцыі музея, якая знаёміць наведвальнікаў з сярэдневяковымі прыладамі катаванняў і пакаранняў. Тут можна ўбачыць дыбы, ціскі, кайданы. Наведванне не рэкамендуецца дзецям да 8 гадоў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Брамы Гаагі
Катэгорыя·Збудаванні Нідэрландаў у гатычным стылі
Катэгорыя·Былыя турмы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нацыянальныя помнікі Гаагі
Катэгорыя·Музеі Гаагі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1370 годзе