wd wp Пошук:

Тулома

Туло́ма (руск.: Туло́ма[1]) — рака на Кольскім паўвостраве, у Кольскім раёне Мурманскай вобласці Расіі, упадае ў Баранцава мора.

Даўжыня ракі 64 км. Плошча вадазбору 21 500 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3[2] м/км. Сярэдні расход вады 255[1] м³/с (228 м³/с у ніжнім б’ефе Ніжнетуломскай ГЭС і 241 м³/с бліжэй да вусця[2]). Аб’ём сцёку 7,606[2] км³/год. Рака бярэ пачатак з Натвозера. Упадае ў Кольскі заліў Баранцава мора. Жыўленне ракі пераважна снегавое. На рацэ шмат парогаў. Замярзае Тулома ў лістападзе — снежні, вызваляецца ад лёду ў маі.

На рацэ горад Кола, гарадскія пасёлкі Мурмашы і Верхнетуломскі, сяло Тулома, Верхнетуломская і Ніжнетуломская ГЭС з вадасховішчамі.

Зноскі

  1. 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. 1 2 3 Тулома // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рэкі Мурманскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Баранцава мора
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum