wd wp Пошук:

Тузін

Тузін (ад фр.: douzaine праз польск.: tuzin[1]) — мера паштучнага ліку аднародных прадметаў, раўняецца 12. Шырока ўжывалася да ўвядзення метрычнай сістэмы і ўжываецца дагэтуль пры камплектацыі, напрыклад, сервізаў, камплектаў відэльцаў, вялікіх гарнітураў мэблі, якія выпускаюцца амаль заўсёды на 12 або 6 (паўтузіны) персон. 12 тузінаў складаюць грос. Піва пакуецца па 6 (паўтузіны), 12 або 24 (2 тузіны) бутэлек (слоікаў). У ЗША прынята купляць яйкі тузінамі. У беларускай мове ёсць выраз чортаў тузін — ён роўны 13.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.490

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Лікі з уласнымі імёнамі