wd wp Пошук:

Трэцяя паліцэйская часць Мінска

Трэцяя паліцэйская часць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка дарэвалюцыйнага Мінску ў XIX — пачатку XX стст. Займала тэрыторыю злева ад Свіслачы, была найвялікшай і найбольш стракатай.

Забудова часці была пераважна драўлянай, бліжэй да цэнтра горада сустракаліся мураваныя будынкі і брукаваныя вуліцы. На яе тэрыторыі знаходзіліся прамысловыя прадпрыемствы і ваенныя кашары.

Насельніцтва — працоўныя, сяляне, рамеснікі, гандляры, чыноўнікі ніжэйшага рангу, ваенныя, дробныя абшарнікі.

На Траецкай гары, што ўваходзіла ў склад адзінкі, размяшчаўся вялізны нядзельны кірмаш, куды навакольныя сяляне звозілі птушку, печаны хлеб, сала, збожжа. На ім таксама гандлявалі мясцовыя жыхары з тых, што мелі за ракой, на ўскраінах, уласныя драўляныя будынкі, валодалі агародамі і пляцамі, садамі, часам трымалі жывёлу і, як сяляне, аралі зямлю.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гістарычныя раёны Мінска