wd wp Пошук:

Трэнінг асобаснага росту

«Трэ́нінг асо́баснага ро́сту» (руск.: Тренинг личностного роста) — казахскі мастацкі фільм рэжысёра Фархата Шарыпава, які выйшаў на экраны ў 2018 годзе[1].

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].

Сюжэт

У самага звычайнага банкаўскага служачага Каната няма ні сям’і, ні захапленняў, ні памкненняў. У свае 40 год ён жыве з хворай на Альцгеймера маці і не бачыць у жыцці абсалютна ніякага сэнсу. Канат наведвае трэнінгі асобаснага росту, спадзяючыся штосьці змяніць у сабе. Нечаканая сустрэча са старым універсітэцкім сябрам Данікам — цяпер вялікім і паважаным чалавекам – рэзка мяняе ўсё[2].

Зноскі

  1. The Secret of a Leader — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 снежня 2019.
  2. 1 2 Трэнінг асобаснага росту (бел.) . Сайт кінафестывалю «Лістапад». Праверана 6 снежня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы Фархата Шарыпава
Катэгорыя·Фільмы Казахстана
Катэгорыя·Фільмы 2018 года