«Трэ́нінг асо́баснага ро́сту» (руск.: Тренинг личностного роста) — казахскі мастацкі фільм рэжысёра Фархата Шарыпава, які выйшаў на экраны ў 2018 годзе[1].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].
У самага звычайнага банкаўскага служачага Каната няма ні сям’і, ні захапленняў, ні памкненняў. У свае 40 год ён жыве з хворай на Альцгеймера маці і не бачыць у жыцці абсалютна ніякага сэнсу. Канат наведвае трэнінгі асобаснага росту, спадзяючыся штосьці змяніць у сабе. Нечаканая сустрэча са старым універсітэцкім сябрам Данікам — цяпер вялікім і паважаным чалавекам – рэзка мяняе ўсё[2].