wd wp Пошук:

Трэбішніца

Трэбішніца (сербск.: Требишњица, харв.: Trebisnjica) — рака ў Босніі і Герцагавіне, Харватыі і Чарнагорыі.

Даўжыня ракі 187 км, з іх 98 км над зямлёй, а 89 км складае падземная частка. Гэта адна з найдаўжэйшых падземных рэк у свеце. Пад зямлёй рака цячэ ў карсце галоўным чынам па Дынарскаму нагор’ю, утвараючы складаную сетку ручаёў.

Каля ракі размешаны горад Трэбіне.

Упадае ў заліў каля Дуброўніка, другі рукаў — у раку Нератву.

Рака валодае гідрарэсурсамі, воды выкарыстоўваюцца для абваднення. У Чарнагорыі на левым беразе Трэбішніцы знаходзіцца буйная пячора Чырвоная Сцяна з рэшткамі чалавечай дзейнасці прыкладна 16 тыс. гадоў да нашай эры[1].

Зноскі

  1. Архитектурные чудеса Черногории Архівавана 1 лютага 2009.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Харватыі
Катэгорыя·Рэкі Чарнагорыі
Катэгорыя·Рэкі Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта