wd wp Пошук:

Трыпутнік прамежкавы

Трыпутнік прамежкавы[3] (Plantago major subsp. intermedia) — шматгадовая расліна сямейства трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Падвід трыпутніка вялікага (Plantago major). Лісце трыпутніка прамежкавага вузей, чым у вялікага, а ліст мае менш жорсткія праводзячыя пучкі.

Батанічнае апісанне

Расліна дасягае ад 2 да 30 см у вышыню. Кветкі цвітуць з мая па лістапад. Плод — цагляна-чырвоная каробачка.

Трыпутнік прамежкавы сустракаецца на вільготных прасторах, у прыродных месцах з ушчыльненай глебай.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Plantago intermedia Gilib.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Трыпутнік