wd wp Пошук:

Трыметыламін

Трыметыламін — прадстаўнік аліфатычных трацічных амінаў, (СН3)3N.

Уласцівасці

Бясколерны газ з рэзкім пахам аміяку, пры значным разбаўленні мае пах селядцовага расолу. Добра раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры і іншых арганічных растваральніках. Тэмпература плаўлення -124 °C[1], тэмпература кіпення 3,5 °C[1]. Шчыльнасць 0,6709 г/см³ пры тэмпературы 0 °C[1]. Выяўляе ўласцівасці моцных асноў.

Выбуха- і пажаранебяспечнае рэчыва[2]. У вялікіх канцэнтрацыях аказвае шкоднае ўздзеянне на нервовую сістэму, печань, ныркі, раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і верхніх дыхальных шляхоў[2].

Выкарыстанне

Трыметыламін выкарыстоўваецца ў вытворчасці халінхларыду, халіну, чацвярцічных амоніевых солей, іонаабменных смол, флатарэагентаў, лекавых сродкаў.

Зноскі

  1. 1 2 3 Міні-даведнік па хімічным рэчывам на сайце ХиМиК.ру (руск.)
  2. 1 2 Метыламіны на сайце ХиМиК.ру (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Аміны