wd wp Пошук:

Трылабітападобныя

Трылабітападобныя (лац.: Trilobitomorpha) — падтып членістаногіх (Arthropoda), які жыў у морах і акіянах у палеазойскую эру і вымер да канца пермскага перыяду.

Трылабітаморфамі, апроч трылабітаў, часта называюць незвычайных членістаногіх, якія жылі ў кембрыйскім перыядзе і паводле адных прыкмет нагадваюць трылабітаў, а паводле іншых — ракападобных і хеліцэравых.

Апісанне

Найбольш тыповымі прадстаўнікамі падтыпу былі трылабіты (Trilobita), якія захавалі шматлікія архаічныя рысы, уласцівыя кольчатым чарвякам. Прымітыўнасць трылабітаў выражаецца ў гаманомнасці сегментацыі, у адсутнасці дыферэнцыяцыі канечнасцей, архаічным метамарфозе.

Трылабіты былі шырока распаўсюджаны ў фаўне ранняга палеазою (іх вядома больш за 10 000 відаў). Іншыя класы трылабітападобных вымерлі галоўным чынам яшчэ ў кембрыі, трылабіты ж канчаткова зніклі толькі пермскім перыядзе. Рэшткі трылабітаў маюць важнае значэнне для стратыграфіі.

Па сваіх філагенетычных сувязях трылабітападобныя блізкія да хеліцэравых.

Класіфікацыя трылабітападобных неадназначная: вылучаюць аба два[1], аба тры [2] класы. Часам трылабітаў лічаць адзіным класам падтыпу трылабіты[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Subphylum Trilobitomorpha на сайце http://biostamps.narod.ru/.
  2. Асновы палеанталогіі. 8. Членістаногія трылабітападобныя і ракападобныя(недаступная спасылка) на сайце http://www.insecta.bio.pu.ru/ Архівавана 9 ліпеня 2012..
  3. Агульная характарыстыка членістаногіх на сайце http://www.ebio.ru.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Артыкулы пра вымерлыя таксоны без Fossilworks
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Фаўна палеазою
Катэгорыя·Вымерлыя членістаногія
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI