wd wp Пошук:

Трутнаў

Тру́тнаў (чэшск.: Trutnov, ням.: Trautenau) — горад у Кралавеградзецкім краі Чэхіі, на рацэ Упе, ля падножжа горнага масіва Крконашы. Насельніцтва 30,9 тыс. жых. (2012).

Асноўная галіна прамысловасці горада — тэкстыльная (галоўным чынам, ільняная). Вытворчасць вырабаў са шкла.

Гісторыя

Упершыню згадваецца каля 1260, под сучаснай назвай (першапачаткова — у нямецкім варыянце) — з 1301. З канца XIV стагоддзя знаходзіўся ва ўладанні багемскай каралевы. Вытрымаў усе варожыя атакі; быў узяты толькі Янам Жыжкам у час Гусіцкіх войнаў у 1421 і двойчы (у 1642 і ў 1647) асаджваўся шведамі на працягу Трыццацігадовай вайны. Індустрыялізацыя горада пачалася ў XIX стагоддзі. У 1823 былі створаны палатняная мануфактура і шаўкаткацккая фабрыка. Да 1945 асноўнае насельніцтва горада складалі немцы, у цяперашні час — чэхі.

Славутасці

З архітэктурных помнікаў вартыя ўвагі: адзінаццаціметровая калона ў стылі барока, размешчаная на цэнтральнай плошчы горада; касцёл Нараджэння Дзевы Марыі з 64-метровай вежай і вялізнай крыптай, якая цяпер з’яўляецца канцэртнай залай; скульптурная група, якая адлюстроўвае Яна Непамуцкага і Святое Сямейства.

Паблізу Трутнава — вядомы курорт Янске Лазне.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Гарады Кралавеградзецкага края