wd wp Пошук:

Тругвэ Лі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лі. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Тругвэ Хальвдан Лі (нарв.: Trygve Halvdan Lie [ˌtɾyɡʋə ˈliː]; 16 ліпеня 1896, Осла, Нарвегія, Шведска-нарвежская унія — 30 снежня 1968, Гейла, Нарвегія) — нарвежскі палітычны дзеяч, у 1946—1952 — 1-ы абраны Генеральны сакратар ААН.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Осла. Вучыўся ва Універсітэце Осла, дзе ў 1919 годзе атрымаў дыплом юрыста. У 1911 годзе ўступіў у маладзёжную арганізацыю Нарвежскай рабочай партыі. З 1919 па 1922 год быў памочнікам сакратара Працоўнай партыі, з 1922 па 1935 год — юрысконсультам Нарвежскай федэрацыі прафсаюзаў, а ў 1926 годзе стаў нацыянальным выканаўчым сакратаром Рабочай партыі.

Ва ўрадзе Працоўнай партыі з 1935 па 1939 год займаў пасаду міністра юстыцыі, затым, з ліпеня па верасень 1939 года, пасаду міністра гандлю і прамысловасці. Лі, у свой час падтрымаў Кастрычніцкую рэвалюцыю і асабіста гутарыў з Леніным, выступіў за прадастаўленне Льву Троцкаму палітычнага прытулку ў Нарвегіі (1935). У перыяд нацысцкай акупацыі Нарвегіі (1940—45) міністр замежных спраў нарвежскага ўрада ў эміграцыі (Лондан). Першы генеральны сакратар ААН (1946—53); падтрымаў узброенае ўмяшанне ЗША і іншых краін пад эгідай ААН у Карэйскую вайну 1950—53 на баку Паўднёвай Карэі. У 1955—65 на адміністрацыйных, урадавых і дыпламатычных пасадах у Нарвегіі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118779915 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. https://www.regjeringen.no/no/om-regjeringa/tidligere-regjeringer-og-historie/historiske-artikler/embeter/statsminister-1814-/trygve-halvdan-lie/id465052/
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Генеральныя сакратары ААН
Катэгорыя·Службовыя асобы ААН
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Осла
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Нарвегіі
Катэгорыя·Памерлі 30 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нарвегіі
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Данеброга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Осла
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук