wd wp Пошук:

Трубчэўск

Трубчэўск (руск.: Трубчевск) — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Трубчэўскага раёна Бранскай вобласці. Насельніцтва 16,1 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 975 годзе.

Горад размешчаны на рацэ Дзясна (прыток Дняпра), за 94 км на паўднёвы захад ад Бранска. Перапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны.

Гісторыя

У ранніх крыніцах горад называецца Трубеч, Трубецк, Трубчэск або Трубежск. Першапачатковае пасяленне размяшчалася ў 10 км ніжэй па цячэнні Дзясны, побач з сучаснай вёскай Кветунь. З 12 ст. — на сучасным месцы, цэнтр удзельнага княства. У 1240 захоплены татарамі. У 1356 годзе захоплены вялікім князем Літоўскім Альгердам і аддадзены ў надзел яго сыну Дзмітрыю Альгердавічу, родапачынальніку дынастыі князёў Трубяцкіх. Захоплены Вялікім княствам Маскоўскім падчас вайны 1500—1503 года, у Смутны час (1609 г.) захоплены палякамі (юрыдычна адышоў да Рэчы Паспалітай па Дэулінскаму перамір’ю 1618. Па Палянаўскім мірным дагаворы 1634) да Расіі адышоў горад Сярпейск і крэпасці Трубчэўск, Ахтурка і Лебядзін.

Эканоміка

Адукацыя

Вядомыя асобы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Бранскай вобласці
Катэгорыя·Трубчэўск
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)