wd wp Пошук:

Трохзубка распасцёртая

Зіглінгія ляжачая[3], Сіглінгія[4], Трохзубка (Danthonia decumbens) — шматгадовая травяністая расліна сямейства злакавых (метлюжковых).

Батанічнае апісанне

Мяцёлка
Каласы

Вышыня 15—30 см. Расліна з тоўстымі каранямі і кароткімі тонкімі парасткамі, утварае дзеравінкі. Лісце вузкалінейнае, зверху і па краі похваў з доўгімі валаскамі. Суквецце — рэдкая, вузкая мяцёлка з нешматлікімі каласкамі. Плод — зярняўка.

Арэал

Пашырана па ўсёй Беларусі на лясных палянах, лугах, у хмызняках. Цвіце ў чэрвені — ліпені.

Значэнне і выкарыстанне

Маладыя расліны добра есць жывёла.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Кармавыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Метлюжковыя