wd wp Пошук:

Тромб

Мікраздымак: тробм (пасярэдзіне здымка) у крывяносным сасудзе плацэнты. Афарбоўка гематаксілінам і эазінам
Крывяны сгустак. Схематычны малюнак (Valve - клапан, Blood flow - крывацёк, Thrombus - тромб)

Не блытаць з Тромбаэмбалія. (ТЭЛА), эмбал

Тромб (грэч.: θρόμβος), або згустак крыві, ці крывяная бляшка, - з’яўляецца канчатковым прадуктам згортвання крыві ў сістэме гемастазу. Гэта дасягаецца за кошт актывацыі сістэмы фактараў згортвання крыві (гумаральны кампанент) і агрэгацыі трамбацытаў (клетачны кампанент), якія ўтвараюць тромб. Тромбаўтварэнне - гэта нармальная з’ява ў выпадку траўмы, уключаючаючая знешнее або ўнутранняе пашкоджанне крывяноснага сасуда. Таксама выдзяляюць паталагічнае тромбаўтварэнне пры якім прыжыццёвы згустак крыві ўтвараецца ў прасвеце крывяноснага сасуда ці ў паражніне (поласці) сэрца не ў адказ на траўму, а як самастойны паталагічны працэс. У медыцынскай літаратуры часцей за ўсё слова “тромб” ужываецца ў паталагічным сэнсе, таму наступнае вызначэнне тромба найбольш распаўсюджана:

Тромб — паталагічны прыжыццёвы згустак крыві ў прасвеце крывяноснага сасуда ці ў поласці сэрца.

Класіфікацыя

па будове

У залежнасці ад будовы і знешняга выгляду, адрозніваюць белы, чырвоны, змешаны (слаісты) і гіалінавы тробмы (адрозніваюцца асаблівасцямі і тэмпамі тромбаўтварэння).

па памерах адносна прасвету сасуда

па месцу ўтварэння

асаблівыя віды

Жыццёвы цыкл тромба

Адрыў, закаркоўванне і рэканалізацыя неабавязковыя ступені. Тромб можа “спыніцца” на ступені росту. Або, напрыклад, закаркоўванне можа наступіць без адрыву (на месцы росту) з наступнай рэканалізацыяй, або без яе.

Прафілактыка і лячэнне

Прафілактыку можна раздзяліць на медыкаментозную і немедыкаментозную.

Немедыкаментозная прафілактыка

Каб прадухіліць магчымае развіццё тромба, неабходна сачыць за здароўем і своечасова лячыць захворванні, якія прыводзяць да ўтварэння тромбаў. Нядаўнія даследаванні паказалі, што хімічныя рэчывы, змешчаныя ў прадуктах такіх, як цыбуля, яблыкі і апельсіны могуць дапамагчы прадухіліць утварэнне тромбаў і\або запаволіць іх рост. Даследчыкі сцвярджаюць, што рутын знойдзены ў чорным і зялёным чаі таксама дапамагае прадухіліць утварэнне тромбаў і, такім чынам, з’яўляецца сродкам працэдур для абароны ад удараў і сардэчных прыступаў[2], а таксама эмбаліі лёгачнай артэрыі ў будучыні.

Медыкаментозная прафілактыка

Медыкаментозная прафілактыка павінна праводзіцца ТОЛЬКІ пасля прызначэння доктара. Вельмі цяжка правесцм лінію паміж медыкаментознай прафілактыкай і кансерватыўным лячэннем. У абодвух выпадках часта выкарыстоўваюцца Гепарын і Варфарын, каб перашкаджаць утварэнню новых і росту існуючых тромбаў.

Лячэнне

Лячэннем трамбозаў займаюцца флеболагі і ангіахірургі (сасудзістыя хірургі).

Прагноз

Утварэнне тромба можа мець адно з пяці працягаў: распаўсюджванне, эмболизация, растварэнне, арганізацыя, рэканалізацыя (арганізацыя з рэканалізацыяй)[3]:

  1. Распаўсюджванне (рост) тромба адбываецца ў напрамку да сэрца: у венах антэградна (па ходу крыві), а ў артэрыях, наадварот, рэтраградна (супраць току крыві).
  2. Эмбалізацыя адбываецца, калі тромб адрываецца ад сценкі сасуда і становіцца мабільным. Такім чынам мабільная частка тромба называецца тромбаэ́мбалам, а закаркаванне сасуда - тромбаэбалі́яй. Вянозны эмбал (часцей за ўсё ўтварваецца пры трамбозе глыбокіх вен ніжніх канечнасцей) у большасці выпадкаў праходзіць праз сістэмны крывацёк, праз правае сэрца дасягае лёгачную артэрыю і закаркоўвае яе. Гэты стан называецца тромбаэмбалія лёгачнай артэрыі. З іншага боку, артэрыяльны тромбаэ́мбал можа зачыніць любую артэрыю або артэрыёлу праксімальней (далей) па плыні ад тромба. Гэта азначае, што любы орган можа быць закрануты. Але найбольш частымі і значымымі з’яўляюцца закаркованне сасудаў сэрца (інфаркт міякарда) і галаўнога мозгу (інсульт).
  3. Растварэнне адбываецца за кошт фібрыналітычных механізмаў, якія разбураюць тромб. Гэта можа прывесці да частковага або поўнага аднаўлення крывацёку ў закаркаваным сасудзе. Гэты працэс можа быць усілены ўжываннем трабмалітыкаў (напрыклад, пры аклюзіі каранарнай артэрыі). Самы лепшы адказ на трамбалітычную тэрапію на працягу некалькіх гадзін (да 6), пакуль фібрынавая сетка тромба не цалкам распрацавана.
  4. Арганізацыя прадугледжвае ўрастанне гладкамышачных клетак, фібрабластаў і эндатэлію ў тромбы багатыя фібрынам.
  5. Рэканалізацыя, як наступны этап пасля арганізацыі (які можа і не наступіць), так сама суправаджаецца ўрастаннем клетачных элементаў. Дадаткова пад час рэканалізацыі ў тромбе фарміруюцца капілярападобныя каналы, забяспечваючыя несупыннасць крывацёку. Трэба мець на ўвазе, што самастойная рэканалізацыя тромба можа не забяспечыць аб’ём крыві адэкватны да метабалічных патрэбаў праксімальных тканін.

Спіс літаратуры

  1. Furie, Bruce; Furie, Barbara (2008). “Mechanisms of Thrombus Formation”. The New England Journal of Medicine 359 (9). doi:10.1056/NEJMra0801082. PMID 18753650. http://www.nejm.org/doi/full/10.1056/NEJMra0801082.
  2. Prescott, Bonnie Flavonoid compound can prevent blood clots. Harvard Gazette. Праверана 27 мая 2012.
  3. Robbins Basic Pathology; ISBN 978-1-4160-2973-1
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кардыялогія
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Сардэчна-сасудзістая сістэма
Катэгорыя·Кроў
Катэгорыя·Медыцына
Катэгорыя·Паталагічныя працэсы