Чыгуначны транспарт у Марока абслугоўваецца нацыянальным аператарам ONCF (фр.: Office National des Chemins de Fer du Maroc)[1]. З агульнай працягласці чыгуначных ліній 2120 км у 2009 годзе 1003 км былі электрыфікаваны на пастаянным току (3 кВ)[2]. Шырыня каляіны 1435 мм. У лакаматыўным парку цеплавозы і электравозы[1]. Пачалі рэалізоўвацца планы па стварэнні высакахуткасных чыгуначных магістраляў у Марока[3]. Высакахуткасная чыгуначная лінія Танжэр-Касабланка азначае сабой першы этап генеральнага плана хуткаснай чыгункі ONCF, згодна з якім да 2030 года будзе пабудавана больш за 1500 км новых чыгуначных ліній. Высакахуткасны цягнік — TGV умяшчальнасцю 500 пасажыраў — будзе перавозіць больш за 8 мільёнаў пасажыраў у год. Праца над праектам «Высакахуткасная чыгунка» была распачатая ў верасні 2011 года і на лета 2018 запланавана адкрыццё першага ўчастка. Гэта будзе першая хуткасная чыгунка ў Афрыцы[4]. Канцавым пунктам праекта з’яўляецца горад Агадзір на поўдні Марока.
Марока мае развітую сетку аўтадарог, адну з лепшых у Афрыцы. Агульная працягласць аўтадарог на 1973 год складала звыш 51 тыс. км, з іх 21 тыс. — аўтадарогі з цвёрдым пакрыццём[5].У 2010 працягласць аўтадарог складала 56 986 км, з іх 1416 км хайвеяў.[6] Праз Марока праходзяць дарогі, якія ўваходзяць у транс-афрыканскую сетку аўтамабільных дарог (англ.: Trans-African Highway network).
У Марока дзейнічаюць нафта- і газаправоды мясцовага значэння.
У Марока 27 аэрапортаў, якія маюць узлётна-пасадачныя палосы з цвёрдым пакрыццём і 33 аэрапорта з грунтавымі УПП. Чатыры аэрапорта маюць статус міжнародных. У Марока працуюць некалькі буйных авіякампаній: Royal Air Maroc, Блакітны Атлас, Low-cost авіякампанія Рэгіянальныя авіялініі.
У Марока дзейнічаюць два буйных гандлёвых порта, Касабланка і Танжэр-Мед. Некалькі паромных ліній злучаюць Марока з Іспаніяй, Францыяй і Італіяй.