wd wp Пошук:

Традыцыйныя вераванні саамаў

Адзін з сейдаў на гары Ваттавара: буйны валун ляжыць на трох невялікіх камянях, якія, ў сваю чаргу, ляжаць на іншым буйным валуне вызначыць масштаб збудавання мачыма па фігуры чалавека ўнізе злева)
Малюнак аднаго з шаманскіх бубнаў

Традыцыйныя вераванні саамаў - народа Паўночнай Еўропы, які жыве ў Нарвегіі, Расіі, Фінляндыі і Швецыі - уяўляе з сабе перш за ўсё прамысловы культ - шанаванне разнастайных духаў, якія з’яўляюцца апекунамі разнастайных традыцыйных промыслаў ці з’яў прыроды.

Рэлігія сучасных саамаў - большай часткай лютэранства (у тым ліку лестадыянства); сярод часткі саамскага насельніцтва распаўсюджана праваслаўе.

Традыцыйныя вераванні саамаў

Агульная характарыстыка традыцыйных вераванняў

У традыцыйных рэлігійных вераваннях саамаў прысутнічае шмат агульнага з вераваннямі паўночнаазіятскіх народаў (хантаў, мансаў, ніўхаў, ульчаў, нанайцаў, эвенкаў часткай якутаў), традыцыйны грамадскі і гаспадарчы склад якіх у большай ці меньшай ступені з’яўляецца блізкім да саамскага. Адно з нешматлікіх істотных выключэнняў заключаецца ў наяўнасці ў саамаў культа продкаў, у той час, як у народаў Сібіры такі культ у сваёй большасці адсутнічаў.

у той жа час у традыцыйных вераваннях саамаў адчуваюцца запазычванні ад народаў, з якімі яны мелі зусім розны склад жыцця, але жылі побач - ад нарвежцаў, рускіх, фінаў і шведаў.

Прамысловы культ

Прамысловы культ у саамаў з’яўляецца пераважаючым. Асноўнымі промысламі саамаў былі аленяводства, рыбалоўства, паляванне - і кожны з гэтых прмыслаў меў сваіх духаў-гаспадароў.

Духі аленяводства

Алення гаспадыня (Луот-хозік) і ў меньшай ступені Аленні гаспадар (Луот-хозін) былі апекунамі аленяводства. Ва ўяўленях саамаў Луот-хозік жыла ў тундры, была падобна да чалавека, мела чалавечы твар і хадзіла на нагах, але была ўся, падобна да паўночнана аленя, пакрытая поўсцю. Саамы верылі, што летам, калі алені вольна пасуцца ў тундры, алення гаспадыня іх ахоўвала. У ахвяру аленняй гаспадыні трэба было прыносіць косткі забітых паўночных аленяў.

Сярод саамаў існавала таксама павер’е аб нябачных духах тундры Гофіттэрак: лічылася, што гэтыя духі валодаюць вялікімі статкамі нябачных аленяў, якіх аднак зрэдку магчыма заўважыць з-за гука званочкаў.

Духі рыбалоўства

Марскіх бостваў, апекуноў рабалоўства, было некалькі. Адно з іх - Аккурва, чалавек-рыба, у якога ніжняя частка цела была рыб’яй, а галава і верхняя палова цела - чалавечымі.

Духі палявання

Апекуном палявання быў чорны і хвастаты Мец-хозін (“лясны гаспадар”). Лічылася, што ў наказанне за непачцівасць ен можа завесці чалавекаў гушчар. З лясных жывёл саамы шанавалі і баяліся бурага мядзведзя, ваўка ж лічылі жывёлай праклятай, нячыстай.

Культ продкаў

Прадметам шанавання для саамаў былі таксама і памерлыя (якіх называлі сайва ці сіттэ). Лічылася, што продкі аказваюць уплыў на існаванне жывых: уплываюць на пагоду, дапамагаюць падчас промысла. Памерлых кармілі, ім прыносілі ахвяры.

Пачытанне сейдаў

Асноўны артыкул: Сейд Сярод саамаў было распаўсюджана шанаванне сейдаў - свяшчэнных камянёў, якія звычайна ўяўлялі з сабе вялікія прыродныя валуны. Вакол сейдаў саамы звычайна будавалі агароджу, прыносілі ім ахвяры. ічылася, што сейды дапамагаюць падчас промысла. Культ сейдаў, верагодна, быў звяязаны з культам продкаў.

Культ апекуноў сям’і

Шаманства

У саамаў мелися служыцелі культа (нойда, нойд, кебун), якія выконвалі функцыі жраца и чараўніка. Падчас камлання яны выкарыстоўвалі бубен (каннус, кобдас) ці асаблівы пояс (почэнь).

Вялікія багі

Рэлігія сучасных саамаў

"Лестадыюс чытае пропаведзь саамам". Картына 1840 года французскага мастака Агюста Франсуа Біара.

Прыкладна з XV сстагоддзя пачалася хрысціянізацыя саамаў, але дахрысціянскія вераванні і абрады, звязаныя з аленяводствам, лыбнай лоўляй, шанваннем свяшчэнных камянёў-сейдаў захоўваліся яшчэ вельмі доўга, яшчэ ў пачатку XX стагоддзясярод саамаў сустракаліся прыхільнікі шаманізма.

Рэлігія сучасных саамаў - па большай частцы лютэранства, у тым ліку лестадыянства (адзін з кансерватыўных рухаў, заснаваны ў 1840-ых гадах Ларсам Леві Лестадыюсам). Сярод саамаў Расіі, а таксама сярод саамаў-сколтаў (скольтаў, усходніх саамаў) у Нарвегіі і фінляндыі распаўсюджана праваслаўе.

Гл. таксама

Ã

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Нацыянальныя і этнічныя рэлігіі