wd wp Пошук:

Том Форд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Форд.

Том Форд (англ.: Tom Ford; нар. 17 жніўня 1983, Глен Парва, графства Лестэршыр, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца двух нізкарэйтынгавых турніраў серыі PTC і фіналіст рэйтынгавага Пол Хантэр Класік 2016 года. Аўтар трох максімальных брэйкаў.

Стаў прафесіяналам у 2001 годзе ва ўзросце 18 гадоў. У 2003 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі, а ў 2005 годзе ўпершыню дайшоў да рэйтынгавага чвэрцьфіналу на кубку Мальты. У 2010 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, саступіўшы Марку Алену ў першым матчы (4:10), а таксама здабыў свой першы прафесійны тытул на турніры серыі PTC у Шэфілдзе. У сезоне 2011/2012 выйграў свой другі нізкарэйтынгавы тытул на этапе PTC у Шэфілдзе і ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, дзе нязменна трымаўся да сакавіка 2014 года, а ў наступным сезоне ўпершыню дайшоў да рэйтынгавага паўфіналу на фінальным турніры серыі PTC. У сезоне 2013/2014 у трэці раз дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і падняўся на найвышэйшае для сябе 21-е месца ў рэйтынгу, а таксама ў другі раз патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, дзе ў першым раундзе саступіў Джаду Трампу (8:10). У канцы 2015 года ўпершыню дайшоў да 1/8 фіналу турніру Трайной кароны на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а ў 2016 годзе дайшоў да свайго першага рэйтынгавага фіналу на Пол Хантэр Класік, дзе саступіў Марку Сэлбі (2:4).

У агульнай колькасці займаў 21-ы радок у сусветным рэйтынгу каля аднаго месяца. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 150 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-40 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 400 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)

Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (0:1)
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2016 Пол Хантэр Класік Марк Сэлбі 2:4

Нізкарэйтынгавыя турніры: 3 (2 перамогі, 1 параза)

Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 2010 Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 3 Джэк Лісоўскі 4:0
2 Перамога 2011 Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 11 Мартын Гоўлд 4:3
3 Параза 2015 Адкрыты чэмпіянат Рыгі Бары Хокінс 1:4

Прафесійныя снукерныя турніры: 4 (2 перамогі, 2 паразы)

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (0:1)
Нізкарэйтынгавыя турніры (2:1)
Нярэйтынгавыя турніры (0:0)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 8 жніўня 2010 Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 3, Шэфілд, Англія Джэк Лісоўскі 4:0
Перамога 2 19 снежня 2011 Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 11, Шэфілд, Англія Мартын Гоўлд 4:3
Параза 1 2 жніўня 2015 Адкрыты чэмпіянат Рыгі, Рыга, Латвія Бары Хокінс 1:4
Параза 2 28 жніўня 2016 Пол Хантэр Класік, Фюрт, Германія Марк Сэлбі 2:4

Зноскі

  1. http://www.glenparvaparishcouncil.org.uk/uploads/glen-parva-history-v13.do

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глен Парве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лестэршыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Снукерысты Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе