wd wp Пошук:

Томаш Шалевіч

Томаш Вітольд Шалевіч (польск.: Tomasz Witold Szalewicz, 6 лістапада 1890, Калдычэва, Баранавіцкі павет, — 24 снежня 1961, Лондан) — польскі грамадска-палітычны дзеяч, звязаны з Наваградчынай. Пасол Сойма IV склікання (1935—1938).

Біяграфія

Скончыў земляробчы факультэт Ягелонскага Універсітэта. У 19181920 ваяваў у 1 Палку Уланаў Крахавецкіх. Пасля заканчэння вайны з бальшавікамі вярнуўся на радзіму. Стварыў Земляробчае Таварыства i Аб’яднанне землеўласнікаў Баранавіцкага павета. Таксама займаўся кааперацыяй. Засядаў у Гмінным Савеце ў Гродне, кіраваў Рэвізійнай камісіяй Баранавіцкага павета. У 1935 абраны ад Баранавіцкай акругі паслом Сойма.

Быў жанаты з Геленай Брахоцкай, меў двух дзяцей — Кшыштафа і Зоф’ю.

У яго маёнтку ў 1942 годзе немцы заснавалі Калдычэўскі лагер смерці.

Зноскі

  1. 1 2 Tomasz Witold Szalewicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Удзельнікі польска-савецкай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Баранавічаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калдычэве
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 4 склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе