У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юнг.
Томас Юнг, таксама Томас Янг[7] , англ.: Thomas Young; 13 чэрвеня 1773, Мілвертан, графства Самерсэт — 10 мая 1829, Лондан) - англійскі фізік, урач, астраном і усходазнавец, адзін са стваральнікаў хвалевай тэорыі святла.
Навуковыя інтарэсы Юнга вельмі разнастайныя. Найбольш важныя кірункі яго работ — оптыка, механіка, фізіялогія зроку, філалогія.
Юнг напісаў каля 60 глаў для прыкладання да чацвёртага выдання «Брытанскай энцыклапедыі», галоўным чынам біяграфіі вучоных.