Томас Грахавяк (ням.: Thomas Grochowiak; 2 снежня 1914, Рэклінггаўзен — 25 лістапада 2012, Карлсруэ) — нямецкі мастак, прадстаўнік «ар інфармель». У 1948 годзе быў адным з заснавальнікаў мастацкага аб’яднання «Малады Захад». У яго ранніх фігуратыўных, а пазней у ташысцкіх творах пераважаюць чорныя каліграфічныя знакі. З 1962 года ў яго творах з’яўляюцца рытмічна арганізаваныя лініі («Варыяцыя 7», Кунстхале, Рэклінгхаўзен).