wd wp Пошук:

Таіса Іванаўна Данілевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Данілевіч. Таіса Іванаўна Данілевіч (13 мая 1958, в. Вусце, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі педагог і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзілася 13 мая 1958 года ў в. Вусце Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўнік гісторыі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканаміст-менеджар.

Працавала настаўнікам, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Чаланецкай пачатковай школы Салігорскага раёна Мінскай вобласці, у сярэдніх школах № 5 і № 1 г. Салігорска Мінскай вобласці; загадчыкам аддзела арганізацыйна-кадравай работы, загадчыкам аддзела адукацыі Салігорскага гарадскога выканаўчага камітэта; старшынёй Салігорскага гарадскога Савета дэпутатаў; начальнікам упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Удастоена ганаровага звання «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка