wd wp Пошук:

Таіравэ

Таіравэ[1] (укр.: Таї́рове) — пасёлак гарадскога тыпу ў Авідзіяпольскім раёне Адэскай вобласці Украіны. Чыгуначны прыпыначны пункт “13-ы км”. Адзін з цэнтраў вінаградарства і вінаробства ва Украіне.

Гісторыя

Пасёлак паўстаў на землях Адэскай гарадской думы ў выніку стварэння першай навукова даследчай ўстановы краю - Інстытута вінаградарства і вінаробства, які заклаў Васіль Таіраў. Спачатку, 5 люты 1905 г., ён адкрыў на Новым рынку Адэсы ў адным пакоі невялікую хімічную і мікрабіялагічную лабараторыю з пачатковым капіталам у 2 тыс. руб. Неўзабаве лабараторыя перарасла ў вінаробную станцыю вінаградараў і вінаробаў. На працягу 1910-1912 гг. на левым беразе Сухога лімана ўзвялі адміністрацыйны корпус, дамы для навукоўцаў, казарму для рабочых з лазняй і пральняй, вінны склеп на тры паверхі, іншыя гаспадарчыя пабудовы. У першае дзесяцігоддзе свайго існавання ўстанова прымала ўдзел у шэрагу нацыянальных і міжнародных выстаў, на якіх атрымлівала высокія ўзнагароды. 8 лютага 1915 г. дзякуючы Дэпартаменту земляробства на станцыі стварылі Вышэйшыя курсы вінаградарства з гадавым тэрмінам навучання. Сёння гэта ўкраінскі Нацыянальны навуковы цэнтр “Інстытут вінаградарства і вінаробства імя В. Таірава”.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Авідзіяпольскага раёна
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Адэскай вобласці