wd wp Пошук:

Таццяна Пятроўна Кананчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кананчук. Тацця́на Пятро́ўна Кананчу́к (2 верасня 1966, в. Ходарава, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі педагог і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія

Нарадзілася 2 верасня 1966 года ў в. Ходарава Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова, настаўнік матэматыкі.

Працавала настаўнікам матэматыкі Аляксандраўскай васьмігадовай школы Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці; намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 1 г. Слаўгарада; дырэктарам СШ № 2 г. Слаўгарада; старшынёй Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі папытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі»[1].

Асабістае жыццё

Замужам, мае дваіх дзяцей.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні». Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ходараве (Слаўгарадскі раён)
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання