У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кананчук. Тацця́на Пятро́ўна Кананчу́к (2 верасня 1966, в. Ходарава, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі педагог і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Нарадзілася 2 верасня 1966 года ў в. Ходарава Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова, настаўнік матэматыкі.
Працавала настаўнікам матэматыкі Аляксандраўскай васьмігадовай школы Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці; намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 1 г. Слаўгарада; дырэктарам СШ № 2 г. Слаўгарада; старшынёй Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі папытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі»[1].
Замужам, мае дваіх дзяцей.