wd wp Пошук:

Таццяна Вячаславаўна Кабржыцкая

Таццяна Вячаславаўна Кабржыцкая (нар. 15 жніўня 1941, Кіеў, Украіна) — беларуская літаратуразнаўца, крытык і перакладчыца.

Біяграфія

Бацька, Вячаслаў Апанасавіч, быў заслужаным артыстам УССР, прафесарам Львоўскай кансерваторыі. Маці, Клаўдзія Васілеўна, — урач.

У час Вялікай Айчыннай вайны была эвакуіравана ў Алма-Ату. У 1946 годзе сям’я пераехала ў Львоў. Скончыла філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1964). Працавала завучам Вязаўскай сярэдняй школы на Львоўшчыне (1964—1966), рэдактарам выдавецтва Львоўскага ўніверсітэта (1966—1967), вучылася ў аспірантуры пры гэтым універсітэце (1967—1971). У 1971—1980 гадах — навуковы супрацоўнік навукова-даследчага Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, з 1980 года — дацэнт кафедры рускай савецкай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1990 года.

Творчасць

У друку выступае з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі з 1963 г. З В.Рагойшам выдала кнігі «Карані дружбы: Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемасувязі пачатку XX ст.» (1976), «Слядамі знічкі: Пра Сяргея Палуяна» (1990) і падрыхтавала да публікацыі кнігу С.Палуяна «Лісты ў будучыню» (1989).

На украінскую мову пераклала творы М.Багдановіча, У.Караткевіча, асобным выданнем выйшлі аповесці В.Быкава «У тумане», «Аблава», раман «Мёртвым не баліць» (Кіеў, 1990). З украінскай мовы пераклала кнігу для настаўнікаў Д. Тхаржэўскага і У. Гекта «Праблемнае навучанне…» (1986).

Узнагароды

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя І. Франко[uk] (Украіна), узнагароджана ордэнам Святой княгіні Вольгі 3-й ступені (Украіна).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Перакладчыкі на ўкраінскую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі III ступені
Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі