Таркачы́[1] (трансліт.: Tarkačy, руск.: Торкачи) — аграгарадок у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Данілавіцкага сельсавета. За 23 кіламетры на паўночны ўсход ад г. Дзятлава, 168 кіламетраў ад Гродна, 10 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Наваельня.
У 1940—1954 гадах цэнтр Таркацкага сельсавета. З 12 лістапада 1973 года цэнтр Таркачоўскага сельсавета[2]. 13 ліпеня 2007 года разам з іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Таркачоўскага сельсавета Таркачы былі перададзеныя ў Данілавіцкі сельсавет[3].