wd wp Пошук:

Таркачоўскі сельсавет

Таркачо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Таркачы.

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 года ўтвораны Таркацкі сельсавет у складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Таркачы. З 8 студзеня 1954 года сельсавет у складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навасёлкаўскага сельсавета, які быў утвораны ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Заройскага і Таркацкага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Навасёлкі[1]. З 25 снежня 1962 года Навасёлкаўскі сельсавет у складзе Навагрудскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 12 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Таркачы, сельсавет перайменаваны ў Таркачоўскі[2]. 14 лютага 1977 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ахонаўскага сельсавета. 21 красавіка 1977 года частка сельсавета вылучана ў склад новаўтворанага Лезнявіцкага сельсавета. 13 ліпеня 2007 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Данілавіцкага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: Ахонава, Боцкавічы, Брычыцы, Бубны, Бярозаўка, Дзяракі, Дубатоўка, Клішавічы, Ліжэйкі, Марозавічы, Навасёлкі, Панікарты, Паўсаты, Рыбакі, Сінявічы, Таркачы, Хрольчыцы, Юзафіны, Яцукі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района Архівавана 14 чэрвеня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2007 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзятлаўскага раёна