wd wp Пошук:

Таполя берлінская

Таполя берлінская[3] (Populus ×berolinensis) — від лісцяных дрэў з роду Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя (Salicaceae). Гібрыд таполі лаўралістай (Populus laurifolia) і ясакару (Populus nigra).

У зялёным будаўніцтве з’яўляецца адной з вядучых парод; цалкам прыдатны для гадоўлі ў лясных культурах.

Распаўсюджанне і экалогія

Атрыманы ў Берлінскім батанічным садзе. У прыродзе невядомы[4].

Асабліва хутка расце ў поймавых умовах; на мурожных глебах з глыбокім узроўнем грунтавых вод расце ў два разы павольней.

Батанічнае апісанне

Дрэва вышынёй да 25-35 м. Крона шырока-пірамідальная, складаецца з адносна тонкіх галін. Ніжняя частка ствала з цёмна-шэрай, глыбока парэпанай карой. Парасткі аліўкавыя, спачатку рабрыстыя, пазней цыліндрычныя.

Пупышкі буйныя, востра-канічныя, з цёмна-бурымі верхавінамі, амаль не клейкія. Лісце яйкападобнае, даўжынёй 8-15 см, шырынёй 5-7 см, з доўгай вяршыняй, зверху светла-зялёнае і бліскучае, знізу яшчэ святлей і матавае.

Таксанамія

Від Таполя берлінская ўваходзіць у род Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).

  яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 25—35 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Таполя    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Таполя берлінская
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Таполя
Катэгорыя·Дэкаратыўныя дрэвы