wd wp Пошук:

Танканог Дэлявіня

Танкано́г Дэлявіня[3] (Koeleria delavignei) — від кветкавых раслін роду Танканог (Koeleria) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна расце ў свабодных скупнасцях або пучках. Карэнішча выцягнутае. Сцеблы ўзыходзячыя, 80—100 см даўжынёй. Ліставыя похвы голыя. Ліставыя пласціны плоскія або згорнутыя, 20—30 см × 0,75 мм, сярэдне-зялёныя; паверхня гладкая. Суквецці — лінейная перапыненая свабодная мяцёлка да 6—9 см даўжынёй і 1—1,5 см ушыркі. Каласковыя лускі ўстойлівыя, падобныя, ніжняя — 0,7—0,8 даўжыні верхняй каласковай лускі, верхняя даўжынёй з урадлівую лему. Урадлівая лема прадаўгаватая; 3,5—4.5 мм даўжынёй; мембранная; бліскучая. Верхняя кветкавая луска даўжынёй з лему. Пылавікоў 3[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ад Усходняй Еўропы да Сібіры (Беларусь, Украіна, Расія, Казахстан)[4][5].

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  5. catalogueoflife.org. (англ.)
  6. Koeleria delavignei Czern. ex Domin // ИАС «ООПТ России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Танканог
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара