wd wp Пошук:

Тамерланавы Вароты

Тамерланавы вароты. Карціна рускага мастака В. В. Верашчагіна, 1871

Тамерланавы Вароты — найбольш вузкая частка цясніны ракі Санзар — праход у гарах, які падзяляе хрыбты Мальгузар і Нуратаў у заходняй частцы Паміра-Алая (Узбекістан). Здаўна праз праход ішла дарога з Самарканда і Бухары ў Ферганскую даліну.

Цяпер па цясніне праходзяць шаша і чыгунка з Ташкента ў Самарканд. Шырыня цясніны складае 120—130 м; месцамі цясніна звужаецца да 35-40 м. У верхняй частцы скал маюцца надпісы, у тым ліку старадаўнія, на персідскай мове. Адна з іх зроблена па загадзе Улугбека — астранома і кіраўніка Самарканда, унука Тамерлана.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Цясніны Узбекістана