wd wp Пошук:

Тамаш Яўлевіч

Тамаш (Фама) Яўлевіч (Іяўле́віч) (канец XVI ст. — пасля 1632) — старажытнабеларускі паэт эпохі барока, рэлігійны дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Магілёве. Вучыўся ў Магілёўскай брацкай школе, у сярэдзіне 1620-х гадоў — у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. 3 1628 да 1632 года займаў пасаду рэктара Кіеўскай брацкай школы. У 1632 годзе, пасля аб’яднання гэтай школы з Кіева-Пячорскай і стварэння Кіева-Магілянскай калегіі, Тамаш Яўлевіч быў звольнены мітрапалітам Пятром Магілам з пасады рэктара. Палічыўшы звальненне за абразу, ён пакінуў Кіеў і накіраваўся ў родны Магілёў. Займаўся педагагічнай дзейнасцю ў Магілёўскім, a ў 1640-я гады ў Слуцкім брацтвах. Аб далейшым лёсе звесткі адсутнічаюць.

Творчасць

Асноўны артыкул: Лабірынт, або Заблытаная сцежка Адзіны вядомы твор Тамаша Яўлевіча «Лабірынт, або Заблытаная сцежка» быў напісаны ў час яго навучання ў Кракаве на польскай мове і выдадзены асобнай кнігай у 1625 годзе ў мясцовай друкарні Францыска. На тытульным аркушы пазначана, што кнігу напісаў «Тумаш Яўлевіч, студэнт навук вызваленых». Паэма адрасавалася «брацтву малодшаму магілеўскаму новапачатнаму». У ёй паэт як бы прапануе свае паслугі настаўніка і выхавальніка, публічна дэманструе свае разумовыя і літаратурныя здольнасці.

Назва паэмы ўзнікла як вынік аўтарскага ўяўлення пра сусвет, які нагадваў яму заблытаны клубок супярэчнасцей, адкуль чалавецтва не знаходзіць выйсця. Паводле зместу і ідэйна-мастацкай скіраванасці «Лабірынт…» працягвае рэнесансныя, гуманістычныя традыцыі. Зліццё лірычнага героя і алегарычнага вобраза Мудрасці, ад імя якіх ажыцяўляецца аповед, складае мастацка-кампазіцыйную аснову твора. Так дасягаецца эпічная шырыня і шматпланавасць мастацкага выяўлення.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскай брацкай школы
Катэгорыя·Выкладчыкі Кіеўскай брацкай школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Пісьменнікі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Паэты Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі