wd wp Пошук:

Тамашгорад

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Тамашгорад.

Тамашгорад[1] (укр.: Томашгород) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ракытніўскім раёне Ровенскай вобласці Украіны, чыгуначная станцыя на лініі Сарны - Корасцень.

Гісторыя

Назва мястэчка паходзіць ад імя гістарычнай асобы - Тамаша Гыса - ўрадніка некалькіх навакольных вёсак. Тамашгорад заснаваны ў пачатку XX ст. у сувязі з будаўніцтвам чыгуначнай станцыі. Савецкія войскі занялі сяло ў студзені 1918 г. Пры польскай адміністрацыі ў 1937 г. на каменаломнях, якія належалі інжынерна-будаўнічаму таварыству ў Тамашгорадзе, адбылася буйная забастоўка. Тут дзейнічала ячэйка КПЗУ. У гады Другой сусветнай вайны на франтах ваявала 36 мясцовых жыхароў. Паблізу пасёлка дзейнічаў партызанскі атрад пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза В.М. Ярэмчука, праходзілі іншыя партызанскія злучэнні. У ноч на 4 снежня 1942 г. партызанскі атрад І.П. Фёдарава “За Радзіму” разбурыў чыгуначную станцыю, падарваў два чыгуначныя масты. За баявыя заслугі ў гады вайны былі ўзнагароджаныя 36 жыхароў мястэчка. Статус пасёлка гарадскога тыпу паселішча атрымала з 1960 г.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Ровенскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты Ракытніўскага раёна