wd wp Пошук:

Тамара Міхайлаўна Пучкаева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пучкаева. Тамара Міхайлаўна Пучкаева (19 мая 1927, г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат эканамічных навук (1964).

Біяграфія

Скончыла Маскоўскі інжынерна-эканамічны інстытут у 1950 годзе, аспірантуру ў 1964 годзе. Працавала ў Белдзяржпраекце, з 1961 года — аспірантка, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела ў БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць

Удзельнічала ў распрацоўцы генпланаў Брэста, Ліды, Мінска, Мазыра, Маладзечна, Рэчыцы (19511961), ПРП груп адміністрацыйных раёнаў Калінінградскай, Смаленскай вобласці (19741981).

Апублікавана больш за 50 прац, у т.л.: «Эканоміка рэканструкцыі жылых раёнаў у гарадах Беларусі» (1961), «Асноўныя кірункі планіроўкі і фарміравання сеткі гарадскіх і сельскіх паселішчаў БССР да 2000 года» (1970); у аўтарскім калектыве: «Кіраўніцтва па складанні схем і праектаў раённай планіроўкі» (1978), «Развіццё сеткі населеных месцаў Беларускай ССР» (1979), «Асаблівасці працэсаў урбанізацыі і рассялення ў Беларускай ССР» (1982).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 мая
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Дзяржаўнага ўніверсітэта кіравання
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў