wd wp Пошук:

Тамара Міхайлаўна Клебан

Тамара Міхайлаўна Клебан (нар. 13 студзеня 1964, в. Шасцілы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыла Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут (інжынер-эканаміст), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне міжнародных адносін).

Працоўную дзейнасць пачала кантралёрам на Лідскім міжраённым домабудаўнічым камбінаце. Працавала нарміроўшчыкам у Лідскай перасоўнай механізаванай калоне № 27 аб’яднання «Гроднасаўгасбуд», інжынерам будаўнічага ўпраўлення № 103 Лідскага будаўніча-мантажнага трэста № 19. Была галоўным спецыялістам, загадчыкам сектара па працы, намеснікам начальніка і начальнікам упраўлення эканомікі Лідскага гарвыканкама. Займала пасаду начальніка ўпраўлення эканомікі Лідскага райвыканкама.

Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  2. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне