wd wp Пошук:

Тамара Дзмітрыеўна Барадзёнак

Тамара Дзмітрыеўна Барадзёнак (4 мая 1959, в. Матырына, Ушацкі раён) — беларуская паэтэса. З 2005 года член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія

У 1978 годзе скончыла фельчарскае аддзяленне Полацкага медыцынскага вучылішча. Працуе старэйшай медыцынскай сястрой у дзіцячым садку-яслях № 1 г. п. Ушачы.

Творчасць

Выступае ў розных жанрах: паэзія, сатыра і гумар, проза, піша казкі для дзяцей. Песні на яе словы выконваюцца на ўрачыстых вечарах у райцэнтры і вёсках раёна. Шмат сваіх вершаў яна прысвяціла роднай Ушаччыне.

Творы паэтэсы друкаваліся ў розных выданнях Віцебшчыны і рэспублікі: у альманаху «Дзвіна», у газеце «Літаратура і мастацтва», у календары «Родны край» і інш. У 1996 годзе выдала зборнік вершаў і навел «А я люблю…», у 1997 годзе — кнігу «Мелодыі душы маёй», у 1998 годзе — байкі і гумарэскі «І жартам, і ўсур’ёз».

Тамара Барадзёнак выдала больш за 13 паэтычных зборнікаў. «Кропкай творчага адліку» паэтэса лічыць сваю дэбютную публікацыю на старонках ушацкай газеты «Патрыёт»[1][2].

Зноскі

  1. Барадзёнак Тамара Дзмітрыеўна
  2. Тамара Дзмітрыеўна Барадзёнак

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ушацкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 мая
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў