Тала́ская даліна — міжгорная катлавіна ў паўночнай частцы Цянь-Шаня, пераважна на тэрыторыі Кыргызстана.
Даліна размешчана паміж горнымі хрыбтамі Кіргізскі Алатау і Таласкі Алатау пераважна на вышынях 600—2000 метраў. Даўжыня даліны каля 250 км. Дно і схілы утвораны з пясчанікаў, сланцаў, вапнякоў з інтрузіямі граніту. Пераважаюць стэпавыя, сухастэпавыя і паўпустынныя ландшафты. На дне даліны, каля ракі Талас (працякае праз даліну) у месцах упадзення прытокаў — аазісы.
У ніжнім цячэнні ракі Талас пабудаваны плаціна і вадасховішча.
У даліне знаходзіцца горад Талас.