wd wp Пошук:

Тадэвуш Корсак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корсак. Тадэвуш Корсак (1741, Заскаркі, цяпер — Полацкі раён, Віцебская вобласць — 4 лістапада 1794) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, генерал-маёр.

Біяграфія

Тадэвуш Корсак нарадзіўся каля 1741 года ў вёсцы Заскаркі або Данева. Паходзіў са шляхецкага роду. Па пратэкцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага Тадэвуш Корсак у 1787 годзе стаў віленскім земскім суддзёй.

Быў адным з самых актыўных паслоў ад Вялікага Княства Літоўскага на чатырохгадовым сейме 1788—1792 гадоў, дамагаўся стварэння асобнай для ВКЛ скарбовай і паліцэйскай адміністрацыі.

На пачатку паўстання 1794 года ў Вялікім Княстве Літоўскім прыбыў у Вільню на чале некалькіх дзясяткаў узброеных навакольных і ўласных сялян. У маі 1794 года ўвайшоў у склад паўстанцкай парадкавай камісіі Віленскага ваяводства. 19-20 ліпеня 1794 года ўдзельнічаў у абароне Вільні разам з атрадам генерала Меена. 31 жніўня 1794 года атрымаў ад Тадэвуша Касцюшкі званне генерал-маёра.

Загінуў 4 лістапада 1794 года пры абароне Прагі. Пахаваны разам з Якубам Ясінскім пры варшаўскім касцёле «На Камёнку»[2].

Зноскі

  1. Беларуская Вікіпедыя — 2007.
  2. Емяльянчык Уладзімір. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 239

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1794 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1741 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
Катэгорыя·Корсакі
Катэгорыя·Члены Згуртавання прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве
Катэгорыя·Суддзі земскія віленскія
Катэгорыя·Генералы Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1794 года