Тадэ́вуш Сільве́стр Ко́рзан (польск.: Tadeusz Korzon; 28 кастрычніка 1839, Мінск — 8 сакавіка 1918, Варшава) — польскі гісторык і публіцыст.
Нарадзіўся ў Мінску ў 1839 г. Навучаўся ў мінскай гімназіі.
Тадэвуш Корзан — адзін з выбітнейшых гісторыкаў Польшчы канца ХІХ — пач. ХХ ст. Ён першы, хто ў сваіх працах звярнуў увагу і прааналізаваў адміністрацыйныя, эканамічныя, дэмаграфічныя ўмовы ў якіх развіваўся народ у мінулым.
Найважнейшая праца Корзана — «Унутраная гісторыя Польшчы пры Станіславе Аўгусце» («Wewnętrzne dzieje Polski za Stanisława-Augusta, 1764—1794») (1882—1886). У ёй гісторык дэталёва прааналізаваў эканамічныя і статыстычныя фактары развіцця Рэчы Паспалітай перад яе знікненнем.
У 1908 г. Тадэвуш Корзан апублікаваў невялікую брашуру «Mińsk w połowie XIX wieku : ze wspomnień osobistych» у якой апісаў свае дзіцячыя ўспаміны з Мінску.