У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Камароўскі.
Тадэвуш Камароўскі (польск.: Tadeusz Marian Komorowski гербу Корчак; псеўданімы: «Бур», «Зніч», «Лавіна», «Корчак», «Гаёвы», «Праўдзіц»; 1 чэрвеня 1895 — 24 жніўня 1966 года) — польскі ваенны і палітычны дзеяч, генерал, галоўны камендант Арміі Краёвай (1943—1944), галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Польшчы (1945—1947), старшыня Урада Польшчы ў выгнанні (1947—1949).