wd wp Пошук:

Тадулінскі Свята-Успенскі манастыр

Тадулінскі Свята-Успенскі манастыр — колішні манастыр базыльянаў у в. Тадуліна, знаходзіўся ў маляўнічай мясцовасці на беразе воз. Вымна (у ранейшыя часы — Тадулiнскае) у Віцебскім раёне.

Гісторыя

Манастыр базыльянаў быў фундаваны ў 1740 князем Тадэвушам Агінскім — вялікім пісарам ВКЛ, кашталянам віцебскім і троцкім, ваяводам троцкім.

Мураваны ўніяцкі храм у стылi вiленскага барока ў Тадуліне быў пабудаваны ў 1769—74 гг. на месцы драўлянай царквы Успеньня Найсвяцейшай Багародзіцы. Асвячэнне царквы здзейсніў архібіскуп Полацкі Іраклій Лісоўскі.

Тадулінскі абраз Маці Божай

Пасля скасавання Уніі манахі Тадулінскага манастыра асабліва вызначыліся сваёй моцнай верай і нежаданнем пераходзіць у праваслаўе. Апошні ігумен Тадулінскага базыльянскага манастыра а. Сільвестр Букоўскі за нежаданне пераходзіць у праваслаўе быў сасланы ў Екабпілскі манастыр, дзе ён памёр у 1849 годзе, не адмовіўшыся ад каталіцкай веры, пра што засведчыў у сваім тэстаменце.

У 1842 г. уніяцкі манастыр ператвораны ў праваслаўны мужчынскі прыстанак, у 1888 стаў жаночым. На пачатак XX ст. налічвалася 53 манахіні, настаяцельніца Арыстоклія.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі з мэтай захавання ранейшага ладу жыцця манахіні вымушаны былі арганізаваць калгас. Але Суражскі райвыканкам прапанаваў манашкам ісці да сваякоў або ў адзін з навакольных калгасаў. Памяшканні і маёмасць манастыра адышлі калгасу, арганізаванаму ў в. Слабада. Частка земляў была перададзена калгасам іншых вёсак. Значная колькасць элементаў унутранага ўбрання, абразоў, асабліва з пакрыццём каштоўнымі металамі, была вывезена ўладамі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны манастыр быў зруйнаваны[1].

Галерэя

Зноскі

  1. Манастыр Тадулінскі Свята-Успенскі. Віцебскі раён, в. Слабада

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Колішнія манастыры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·1740 год у Беларусі
Катэгорыя·Праваслаўныя манастыры Беларусі
Катэгорыя·Тадуліна (Віцебскі раён)
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Віцебскага раёна
Катэгорыя·З’явіліся ў 1740 годзе
Катэгорыя·Базыльянскія манастыры Беларусі