wd wp Пошук:

Тадахэхэсан

Тадахэхэсан (кар. 다도해해상국립공원, 多島海海上國立公園, літаральна — «Марскі Архіпелаг») — нацыянальны парк у Паўднёвай Карэі. Адміністрацыйна адносіцца да правінцыі Паўднёвая Чала.

Апісанне

Парк быў утвораны 23 снежня 1981 года, гэта 14-ы па ліку нацыянальны парк краіны, але па плошчы (2321,2 км²) гэта найбуйнейшы парк Паўднёвай Карэі. Толькі 334,8 км² тэрыторыі Тадахэхэсан — суша.

Астравы парку пакрытыя вечназялёным лесам. На тэрыторыі Тадахэхэсана налічваецца 1541 від раслін, 11 — млекакормячых, 147 — птушак, 885 — насякомых, 13 — амфібій, 154 — марскіх рыб і 11 — прэснаводных рыб.

За год у Тадахэхэсане налічваецца больш за паўмільёна турыстаў.

Зноскі

  1. Simon Richmond. National Parks of Korea: The Joy Given to Us by Nature, the Future We Must Protect. — Korea National Park Service, 2008. — 109 p. Архівавана 4 сакавіка 2016.
  2. Introduction(англ.) . Korea National Park Service. — Дадзеныя пра парк на афіцыйным сайце Службы нацыянальных паркаў Карэі. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2011. Праверана 7 лістапада 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Жоўтае мора
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II