wd wp Пошук:

Таварыства Загароддзе

Загароддзебеларускае рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне, заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства.

Гісторыя

Утваральнікам і старшынёй таварыства быў Фёдар Клімчук. Яно ўтворана 28 снежня 1995 года, афіцыйна зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь са статусам рэспубліканскага грамадскага аб’яднання 6 чэрвеня 1996 года.

13 верасня 1999 года. таварыства перарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь са статусам рэспубліканскага грамадскага аб’яднання. Яго новая афіцыйная назва – Грамадскае аб’яднанне “Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства “Загароддзе”.

Размяшчэнне

Беларусь

Юрыдычным цэнтрам таварыства з’яўляецца г. Брэст. Аддзяленні таварыства існуюць у наступных гарадах і населеных пунктах Беларусі: Мінск, Берасце (навукова-краязнаўчае і краязнаўчае), Драгічын, Кобрын, Столін, Лунінец, Бяроза, Белаазёрск (Бярозаўскі раён), Пружаны, Пагост-Загародскі (Пінскі раён), Стаўбцы (Мінская вобласць), Гродна, Віцебск, Дуброўна (Віцебская вобласць), Тураў (Гомельская вобласць),

Расія

У Расіі так сама ёсць два аддзяленні: Масква, станіца Крылаўская (Крылаўскі раён, Краснадарскі край, Расія).

Cпасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта