wd wp Пошук:

Табак пахучы

Табак пахучы, Тытунь пахучы[3] (Nicotiana alata) — від дэкаратыўных травяністых раслін з роду Тытунь (Nicotiana) сямейства Паслёнавыя (Solanaceae). Шырока выкарыстоўваецца ў садаводстве як дэкаратыўная расліна разам з Nicotiana ×sanderae.

Разнавіднасці[4]

Распаўсюджанне і экалогія

У прыродзе распаўсюджаны ў Паўднёвай (Аргенціна, Балівія, Бразілія, Уругвай, Эквадор) і Цэнтральнай Амерыцы (Гандурас і Мексіка). Адзінкавыя ўзоры знаходзяць у ЗША, у штаце Місуры.

У гарах Балівіі адзначаны на вышынях да 3300 м над узроўнем мора[5].

Культывуецца як дэкаратыўная расліна паўсюль у свеце.

Апісанне

Тытунь пахучы. Батанічная ілюстрацыя Сайдэнэма Эдвардса з кнігі Botanical Register: Consisting of Coloured Figures of Exotic Plants, Cultivated in British Gardens, 1815-1847

Тытунь пахучы — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 60-70 см.

Усе часткі расліны пакрытыя валасінкамі. Лісце ланцэтападобнае, невялікага памеру. Кветкі белыя, крэмавыя або кармінавыя; трубчастыя, дыяметрам 5 см, даўжынёй 7,5 см, сабраны ў суквецце — мяцёлку.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Nicotiana alata Link & Otto(недаступная спасылка)
  5. Tropicos | Name — Nicotiana alata Link & Otto

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Паслёнавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Цэнтральнай Амерыкі