wd wp Пошук:

Таарская зямля

Турайдскі замак

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Турайда. Таа́рская зямля (ліў.: Taara aed, «зямля Таары») або Тура́йда (лат.: Turaida) — у ХІ — XIII ст. зямля гаўяскіх ліваў (сучасная Латвія, Сігулдскі край, горад Сігулда, мясцовасць Турайда; Крымулдскі край, вёска Турайда). Размяшчалася ў нізоўі ракі Гаўя. Падзялялася па рэчцы на два княствы: Правабярэжнае і Левабярэжнае. Першым княствам кіравалі князі Ана, Каўпа і Весіке, іх рэзідэнцыяй быў Таарскі (Турайдскі) замак. У другой частцы кіраваў Дабрэліс, з рэзідэнцыяй у Дабрэльскім замку. Да канца XII стагоддзя была язычніцкім краем; паступова хрысціянізавалася каталіцкімі місіянерамі з Германіі. У 1206 годзе правабярэжная частка ўвайшла ў склад Рыжскага біскупства, а левабярэжная — да земляў Ордэна мечаносцаў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Латвіі