wd wp Пошук:

Турайдскі замак

Тура́йдскі замак (лат.: Turaidas pils), або Тра́йдэнскі замак (ням.: Burg Treiden) — нямецкі цагляны замак у Лівоніі (сучасная Латвія, Сігулдскі край, горад Сігулда, мясцовасць Турайда). Заснаваны ў 1214 годзе па загадзе рыжскага біскупа Альберта фон Буксгеўдэна як фарпост у ліўскай Таарскай зямлі (Трайдэне). Будаўніцтва завершана ў XVI стагоддзі. Згарэў у 1776 годзе. Сучасны выгляд набыў пасля рэстаўрацыі 1973 года.

Гісторыя

Пабудаваны на месцы зруйнаванага лівамі драўлянага замка ліўскага князя Каўпа. Замак будаваўся паступова (да XVI стагоддзя) і быў адной з рэзідэнцый рыжскага біскупа. Пасля распаду Лівонскай дзяржавы стаў часткай уласнасці маёнтка Турайда.

Замак згарэў падчас пажару ў 1776 годзе. Рамантычныя руіны прываблівалі турыстаў у XVIII і XIX стагоддзях. У 1936 годзе ў круглай вежы была пабудавана аглядная пляцоўка. У 1973 годзе пачаліся археалагічныя даследванні і рэстаўрацыя замка, якая цягнулася 25 гадоў. У прыватнасці, цалкам была адноўлена галоўная вежа замка, вышыня якой дасягае 38 метраў.

У 1988 годзе на прылеглай да замку тэрыторыі быў заснаваны Турайдскі музей-запаведнік.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Сігулды
Катэгорыя·Замкі Латвіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·З’явіліся ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Замкі Лівонскага ордэна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Збудаванні Латвіі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Цагляная готыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·XVI стагоддзе ў Латвіі
Катэгорыя·Адноўленыя будынкі і збудаванні