wd wp Пошук:

Сітцаўскі сельсавет

Сі́тцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Сітцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Старасельскі сельсавет у складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Старое Сяло. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікія Сітцы, сельсавет перайменаваны ў Сітцаўскі[1]. 24 студзеня 1958 года да сельсавета далучаны часткі скасаваных Грабучоўскага (9 населеных пунктаў: Асановічы, Булахі, Вешняе, Вянюціна 1-е, Вянюціна 2-е, Грабучая, Кабяльцы, Макаравічы і Уздзеўшчына) і Порплішчанскага (7 населеных пунктаў: Воўкава, Дзядкі, Кабялі, Коршуна, Паўлавічы, Цецеравінцы, Ходараўка) сельсаветаў[2]. 24 красавіка 1959 года ў склад сельсавета з Параф’янаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Вашунава-II, Заборцы, Новая Вёска, Параф’янава, Рапяхі, Юзафова і хутары Двор Сітца, Ямнае)[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года ў склад адноўленага Порплішчанскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Асановічы, Вешняе, Грабучае, Уздзеўшчына, Цецеравінцы)[4]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Докшыцкага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Сітцы.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1526 чалавек[5], з іх 94,6 % — беларусы, 2,9 % — палякі, 1,4 % — рускія[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Сітцаўскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе