Сірыл Норман Хіншэлвуд (англ.: Cyril Norman Hinshelwood; 19 чэрвеня 1897, Лондан — 9 кастрычніка 1967, Лондан) — англійскі фізік-хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1956).
Скончыў Бейльел-каледж Оксфардскага ўніверсітэта (1924); там жа прафесар (1937-64). Прэзідэнт Лонданскага каралеўскага таварыства (1955-60). Замежны член АН СССР (1958).